Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

Год малой родины

Дата: 11 мая 2018 в 12:07

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню
                                                                                            пяе Белавежжа,
 Там, дзе Нёман на захадзе помніць
                                                                                          варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх  дрэмлюць
                                                                                          суровыя вежы
 І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.


Уладзімір  Караткевіч
 

Тематический   список   литературы

  •       Мы – беларусы / Уклад. Т. М. Бондар  – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2003. – 232с. : іл.

Кніга – з’яуляецца партрэтам беларускага грамадства ў межах апошняга стагоддзя, карані якога праглядваюцца ў далёкім мінулым.

  •      Прынеменне. Гродзенская вобласць. Фотаальбом. – Мінск : Беларускі Дом друку, 2005. – 247с. : іл.

Маляўнічы альбом запрашае ў цікавую вандроўку па унікальных помніках гісторыі і культуры Гродзенскай вобласці. На беларускай, рускай і англійскай мовах.

  • Колас, Я. Новая зямля. Сымон-музыка : паэмы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 550с.

Паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка” належаць да лепшых здабыткаў паэтычнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.

  •  Купала, Я. Роднае слова : вершы, паэмы, п’есы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 254с.

У кнігу класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы ўвайшлі лепшыя вершы розных гадоў, паэмы, п’есы “Раскіданае гняздо” і “Паўлінка”.

  •      Гродзеншчына : Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў. – Мінск : Беларусь, 1999. – 398с.

У кнігу вайшлі апрацаваныя легекнды і паданні, звязаныя с паходжаннем назваў 105 населеных пунктаў гродзенскай вобласці.

  •      Гродна ў вершах і песнях : і памяць, і пашана, і любоў… - Гродна : Гродненская друкарня, 2008. – 240с, іл.

Паэтычна-музычны альманах,, прысвечаны цудоўнаму і прыгожаму Прынёманскаму краю.

  • Маўр, Я. Аповесці, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 351с.

У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ўвайшлі лепшыя прыгодніцкія аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Палескія рабінзоны”, “Сын вады”, апавяданні”Багіра”, “Слезы Тбі”.

  •     Адгалосак душы : Зб. вершаў . – Мінск : Беларуская навука, 1997г. – 334с., іл.

У кнізе сабраны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў аб родным краі, аб роднаай старонцы Эдзі Агняцвет, Максіма Багдановіча, Артура Вольскага,Ніны Галіноўскай, Васіля Зуенка, Алега Лойкі, Уладзіміра арызны і іншых.

  • Крамко, Я. Разам з дзядулем : Апавяданні, казкі і замалеўкі аб роднай прыродзе. – Мінск : Полымя, 1997. – 157с.

Творы беларускага пісьменніка ахоплены любасцю да роднага кута, паказваюць яго прыгажосць і непаўторнасць.

  • Ліпскі, У. Свіцязянская русалка : нарысы для дзяцей. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2009. – 168с.

Гэта незвычайная кніга вядомага беларускага пісьменніка пра Бераставіцкі, Навагрудскі, Ашмянскі, Слонімскі і іншыя раёны Гродзенскай вобласці, расказвае пра непаўторныя краявіды і гістарычнае мінулае, вядомыя помнікі і знакамітых людзей.

  • Гуринович, Ф. Сто хрустальных родничков : Рассказы, стихи. – Минск : Юнацтва, 2000г. – 151с.: ил.

Автор книги, Лауреат премии им. Я. Мавра- большой любитель и знаток природы и его книга – увлекательный рассказ о птицах и животных, рыбах и насекомых, растениях и явлениях природы, по которой можно изучать природу родного края.

  •       Краіну родную люблю : зб. паэзіі. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 280с.

Зборнік паэзіі складаюць вершы Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Уладзіміра Караткевіча, Яўгеніі Янышчыц і іншых сучасных беларускіх паэтаў, якія прасякнуты любоўю да Айчыны, маці, роднай мовы, беларускай прыроды.

  •      Нам свецяць вочы роднай Беларусі : кніга для пазакласнага чытання. – Мнск : Беларуская Энцыклапедыя, 1999. – 400с., іл.

У сборнік увайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаныя Беларусі, ее гістарычнаму мінуламу і дню сённяшнему.

  •     З павагай да зямлі і людзей… : зборнік твораў сучасных беларускіх аўтараў. – Мінск : Беларусь, 2011г. – 351с.

Кніга аб’яднае аповесці і апавяданні М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя.

  • Стома, В. У нерушы дзікай прыроды : аповесці, апавяданні, замалеўкі. – Мінск : Беларусь, 2017. – 335с.

Кніга запрашае чатача ў захапляючае падарожжа ў свет жывой прыроды, раскзвае пра жыцце і звычкі звяроў, рыб, а таксама пра багацце і разнастайнасць флоры нашай краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.